РАСЕЙСКАЯ ВАЙСКОВАЯ БАЗА БУДЗЕ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР


21 верасьня 2015 г.

 

 

Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі аб процістаяньню плянам стварэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі

 

 

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі,

 

– Зважаючы на рашэньне расейскіх уладаў аб стварэньні авіяцыйнай базы на тэрыторыі Беларусі,

 

– Спасылаючыся на Выніковы мэмарандум нарады старшыняў і кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў са Старшынёй Рады БНР “Аб захадах дзеля забесьпячэньня незалежнасьці Беларусі” ад 3 лістапада 2012 г. (“Віленскі мэмарандум”),

 

заяўляе, што дазваляючы стварэньне гэткае базы ў цяперашні час, афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь спрыяюць падвышэньню наступальнага патэнцыялу пуцінскай Расеi, супрацьпастауляючы Беларусь іншым краінам нашага рэгіёну і эўра-атлянтычнай супольнасьцi ў цэлым. Рада БНР падкрэсьлівае, што зьяўленьне расейскай вайсковай базы будзе перашкодай для пераадоленьня міжнароднай ізаляцыі Беларусі.

 

Рада БНР адзначае, што абставіны незаконнай расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму дэманструюць гатовасьць Крамля выкарыстоўваць свае замежныя вайсковыя базы супраць краiнаў, якiя дапусьцiлi зьяўленьне гэткіх базаў на сваёй тэрыторыi. У сувязі з гэтым Рада БНР канстатуе, што стварэньне расейскае вайсковае базы істотна падвысіла бы пагрозу для незалежнасьці Беларусі і дало бы пуцінскаму рэжыму важны рычаг узьдзеяньня на Беларусь.

 

У дадатак да вышэй сказанага, Рада БНР падкрэсьлівае, што, ня будучы легітымным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь ад 1996 году, Аляксандар Лукашэнка ня мае юрыдычнага права прымаць рашэньні ад iмя Рэспублікі Беларусi, як ня мае гэтага права і сфармаваны насуперак закону і дэмакратычным нормам так званы “Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь”.

 

Рада БНР зьвяртае ўвагу на тое, што стварэньне замежнай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі наўпрост супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой замацаванае імкненьне да нэўтральнага статусу нашае краіны.

 

Рада БНР канстатуе, што міжнародная палітыка цяперашніх афіцыйных уладаў Рэспублікі Беларусь, якая працягвае грунтавацца на таргоўлі беларускім сувэрэнітэтам узамен на эканамічнае і палітычнае спонсарства з боку Крамля, у чарговы раз дэманструе сваю непасярэднюю небясьпеку для беларускай дзяржаўнасьці і прамую супярэчнасьць інтарэсам беларускага народу, а таксама інтарэсам міжнароднай бясьпекі.

 

Рада БНР зьвяртаецца да падпісантаў Віленскага мэмарандуму, а таксама да іншых беларускіх палітычных дзеячоў, якія стаяць на пазыцыях дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі, з заклікам усімі сіламі процістаяць стварэньню замежнай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

 

Рада БНР заклікае ўрады ўсіх сяброўскіх да Беларусі краінаў аказаць дыпляматычны ціск на цяперашнія афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь з мэтаю перадухіліць стварэньне базы вайскова-паветраных сілаў пуцінскай Расеі на тэрыторыі Беларусі, якое ставіла б пад дадатковую пагрозу мір і бясьпеку у Эўропе.

 

 

Кантакт:

 

pressgroup@radabnr.org

www.radabnr.org

www.facebook.com/radabnr

www.twitter.com/radabnr

Ten wpis został opublikowany w kategorii Uncategorized. Dodaj zakładkę do bezpośredniego odnośnika.

27 odpowiedzi na „РАСЕЙСКАЯ ВАЙСКОВАЯ БАЗА БУДЗЕ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

  1. zenobiusz pisze:

    Lubię

  2. zenobiusz pisze:

    Lubię

  3. zenobiusz pisze:

    Lubię

  4. zenobiusz pisze:

    Lubię

  5. zenobiusz pisze:

    Lubię

  6. zenobiusz pisze:

    Lubię

  7. zenobiusz pisze:

    Lubię

  8. zenobiusz pisze:

    Lubię

  9. zenobiusz pisze:

    Lubię

  10. zenobiusz pisze:

    Lubię

  11. zenobiusz pisze:

    Lubię

  12. zenobiusz pisze:

    Lubię

  13. zenobiusz pisze:

    Lubię

  14. zenobiusz pisze:

    Lubię

  15. zenobiusz pisze:

    Lubię

  16. zenobiusz pisze:

    Lubię

  17. zenobiusz pisze:

    Lubię

  18. zenobiusz pisze:

    Lubię

  19. zenobiusz pisze:

    Lubię

Możliwość komentowania jest wyłączona.